Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі Літвы, з 10 жніўня 2020 году, калі ў Беларусі ўспыхнулі акцыі пратэсту, да 12 студзеня 2021 году грамадзянам Беларусі выдалі 5739 дазволаў на часовае пражываньне. За гэты пэрыяд адхілілі толькі 11 заявак ад беларусаў.
86 беларусаў падалі прашэньні аб прыстанішчы ў Літве, іхныя заявы застаюцца на стадыі разгляду.
Дваім ужо адмовілі, бо міграцыйныя органы Літвы засумняваліся ў пагрозе іхным жыцьцям. На думку літоўцаў, гэтыя грамадзяне ня ўдзельнічалі ні ў якіх мітынгах супраць рэжыму Лукашэнкі і проста імкнуліся легалізавацца ў Эўропе.
Шмат беларускіх грамадзянаў пасьля пачатку хвалі рэпрэсіяў у сваёй краіне таксама атрымалі прыстанішча ў Польшчы, Чэхіі, Украіне.