Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў незаконным асаблівы статус расейскай мовы


Канстытуцыйны суд Малдовы
Канстытуцыйны суд Малдовы

Канстытуцыйны суд (КС) Малдовы на пасяджэньні 21 студзеня разгледзеў запыты дэпутатаў, у якіх яны прасілі суд выказацца пра закон «Аб функцыянаваньні моваў на тэрыторыі Малдовы», і прызнаў закон неканстытуцыйным.

Пра гэта паведамляе выданьне «Эўрапейская праўда» са спасылкай на Newsmaker.

Гэты закон у другім чытаньні парлямэнт прыняў 16 сьнежня 2020 году. Ён прадугледжвае, што грамадзяне змогуць зьвяртацца ў органы дзяржаўнай улады, дзяржустановы, прадпрыемствы і арганізацыі на дзяржаўнай альбо на расейскай мовах. Акрамя таго, дзяржаўных службоўцаў могуць абавязаць на запыт грамадзян даваць пераклад дакумэнтаў на расейскую мову, прымаць заявы на расейскай і даваць інфармацыю на той мове, на якой напісаная заява.

На пасяджэньні КС дэпутаты хадайнічалі аб тым, каб закон прызналі неканстытуцыйным. Актавіян Цыку заяўляў, што такі закон «падрывае асновы Канстытуцыі», а Дзіну Плынгэў адзначаў, што яго прынялі з парушэньнямі.

«Калі мы будзем выкарыстоўваць расейскую для міжэтнічных адносінаў, мы ніколі не інтэгруем нацыянальныя меншасьці ў малдоўскі палітычны дызайн. На гэта будзе ўплываць геапалітычны парадак», — лічыць Цыку.

На яго думку, прыраўноўваньне расейскай мовы да румынскай — гэта падрыў асноваў Канстытуцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG