«Абмеркаваны шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксьце ўзаемадзеяньня ў рамках Саюзнай дзяржавы. Закранутая тэматыка процідзеяньня распаўсюджваньню каранавіруснай інфэкцыі» — паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Расеі.
Пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал «Пул первого» дадае, што абмяркоўваліся таксама «ўзаемадзеяньне ў ЭАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытаньняў».
Ні крамлёўская прэс-служба, ні лукашэнкаўскі тэлеграм-канал не паведамляюць, каб у размове былі закранутыя тэмы канстытуцыйнай рэформы ці транзыту ўлады.