Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ дапусьціла больш цяжкі другі год пандэміі COVID-19


Дэлегацыя САЗ прыбыла ў Пэкін для расьсьледаваньня прычынаў і крыніц узьнікненьня каранавірусу, 14 студзеня 2021 году
Дэлегацыя САЗ прыбыла ў Пэкін для расьсьледаваньня прычынаў і крыніц узьнікненьня каранавірусу, 14 студзеня 2021 году

У арганізацыі падкрэсьлілі, што перадача вірусу паскорылася: з прычыны сэзонных зьяў і холаду людзі праводзяць больш часу ў памяшканьні і больш камунікуюць. Гэта ў першую чаргу адносіцца да краін Паўночнага паўшар’я, перадае РБК.

Другі год пандэміі каранавірусу можа аказацца больш цяжкім, чым першы, заявіў дырэктар праграмы Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) у справе надзвычайных сытуацый Майкл Раян. Яго камэнтар трансьляваўся ў Twitter арганізацыі.

«Мы ўступаем у другі год [пандэміі], ён можа быць нават больш цяжкім, улічваючы дынаміку перадачы вірусу і некаторыя праблемы, якія мы назіраем», — сказаў Раян.

Ён падкрэсьліў, што ў Паўночным паўшар’і, асабліва ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы, спэцыялісты назіралі «ідэальны сэзонны шторм — холад, людзі, якія заходзяць ўнутр [памяшканьняў], узмацняюць сацыяльнае зьмешваньне». Гэтыя і іншыя фактары прывялі да таго, што ў многіх краінах перадача каранавірусу ад чалавека да чалавека паскорылася, мяркуе дырэктар праграмы САЗ.

Раней у сераду САЗ паведаміла, што тыднёвая статыстыка захворваньня на COVID-19 паказала рэкордны прырост з пачатку пандэміі — плюс 5 млн. У першую чаргу паказьнікі выраслі ў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, паведамілі ў арганізацыі. Зафіксаваныя там выпадкі заражэньня складаюць 51% ад усіх новых захворваньняў і 45% сьмерцяў ад агульнага ліку за тыдзень.

Усяго, паводле дадзеных САЗ, у сьвеце заразіліся больш 90,33 мільёна чалавек. Колькасьць сьмерцяў наблізілася да 2 млн і склала больш за 1,95 млн.

Арганізацыя таксама папярэдзіла аб небясьпецы зьяўленьня новых штамаў каранавірусу. Як удакладніў кіраўнік арганізацыі Тэдрас Гебрэесус, з больш шырокім распаўсюджваньнем вірусу падвышаецца і рызыка новых мутацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG