Па словах Паўла Дурава, 38% новых карыстальнікаў — жыхары Азіі, 27% — эўрапейцы, 21% — лацінаамэрыканцы. Яшчэ 8% пачаткоўцаў жывуць у краінах Блізкага Ўсходу.
«Гэта сур’ёзны прырост у параўнаньні зь мінулым годам, калі штодня Telegram падлучалі каля 1,5 млн чалавек», — адзначыў ён.
Агульная колькасць людзей, якія выкарыстоўваюць Telegram ва ўсім сьвеце, дасягнула паўмільярда.
Па ўскосных дадзеных, у Беларусі ў сярэдзіне жніўня 2020 году налічвалася амаль 2,5 млн актыўных карыстальнікаў мэсэнджарам (прыкладна 30-35% інтэрнэт-аўдыторыі).
На думку Дурава, такія вынікі тлумачацца намаганнямі кіраўніцтва Telegram максымальна абараніць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў.
«Людзі больш ня хочуць абменьваць сваё асабістае жыцьцё на бясплатныя сэрвісы. Яны больш ня хочуць быць закладнікамі тэхналягічных манаполій», — лічыць ён.
Telegram стаў другім дадаткам ў ЗША па колькасьці запампоўваньняў — за апошні тыдзень яго загрузілі больш за 500 тысяч амэрыканцаў, што ўтрая больш, чым тыднем раней. Лік новых карыстальнікаў стаў імкліва расьці пасля штурму Капітолія прыхільнікамі Дональда Трампа і наступнага блякаваньня акаўнтаў прэзыдэнта і яго прыхільнікаў у сацсетках Facebook і Twitter.
Свабода ў Telegram
Канал Радыё Свабода ў Telegram (https://t.me/radiosvaboda) мае звыш 95 тысяч падпісантаў. Акрамя таго, у асобным канале Радыё Свабода публікуе галоўныя навіны за дзень (https://t.me/halounaje). Свае ўласныя каналы вядуць журналісты Свабоды Дзьмітры Гурневіч (https://t.me/dhurnievic), Юры Дракахруст (https://t.me/bigidon), Сяргей Навумчык (https://t.me/Navumcyk), Ганна Соўсь (https://t.me/soushanna), а таксама аналітык Валер Карбалевіч (https://t.me/vkarbalevich). Мовазнаўца Вінцук Вячорка вядзе тэматычны моўны канал «Мова са Свабодай»(https://t.me/pramovu).
Чытачы могуць прысылаць Радыё Свабода ананімныя паведамленьні праз бота@SvabodaBelarus_Bot