Пра сьмерць Вячаслава Кебіча паведаміў «Нашай ніве» ягоны сын.
26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў шпіталі. Інфармацыі пра пахаваньне пакуль няма.
Хто такі Вячаслаў Кебіч
Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 году на Валожыншчыне.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава, другім сакратаром Менскага гарадзкога камітэту, а затым абласнога камітэту КПБ.
У 1985-1990-х — намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржпляну БССР. У 1990–1994 гадах — старшыня Савету міністраў БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Прайграў прэзыдэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 году. Пайшоў у адстаўку 21 ліпеня 1994-га.
8 сьнежня 1991 году разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР.