Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны сацыёляг: Бел-чырвона-белыя сьцягі — толькі ў музэях, астатнія забараніць


Жнівеньскі пратэст у Горадні
Жнівеньскі пратэст у Горадні

Кандыдат філязофскіх навук, загадчык аддзелу сацыялёгіі дзяржаўнага кіраваньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Шчокін выказаўся пра беларускую гістарычную сымболіку.

«Час навесьці законны парадак. Варта выйсьці з прапановай у Нацыянальны сход і ўнесьці зьмены ў заканадаўства наконт выкарыстаньня гэтых сымбаляў — толькі ў музэях і ў гістарычных рэканструкцыях з дакладным азначэньнем апошніх. Гэта будзе першы крок для рэальнай забароны гераізацыі нацызму», — цытуе Мікалая Шчокіна агенцтва БелТА.

На перакананьне праўладнага навукоўца, грамадзяне Беларусі «стаміліся ад нэанацысцкіх бел-чырвона-белых шэсьцяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG