Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя патрабаваньні пры пандэміі COVID-19 у Беларусі: маскі, сацыяльная дыстанцыя, менш масавых імпрэзаў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

5 лістапада Нацыянальны прававы партал апублікаваў скарэктаваныя правілы для прадухіленьня пашырэньня каранавірусу ў Беларусі.

Пастанова № 92 Міністэрства аховы здароўя ад 30 кастрычніка скарэктавала патрабаваньні да арганізацыі і правядзеньня супрацьэпідэмічных захадаў у сувязі з пашырэньнем COVID-19. Удакладнены патрабаваньні для арганізацый аховы здароўя і аптэк, аб’ектаў гандлю і грамадзкага харчаваньня, прамысловых прадпрыемстваў. Апісаны санітарна-супрацьэпідэмічныя патрабаваньні для асобаў у самаізаляцыі.

Сярод патрабаваньняў:

  • недапушчэньне ў працоўны калектыў асобаў з прыкметамі рэсьпіратарнай інфэкцыі;
  • працадаўца мусіць забясьпечыць сацыяльную дыстанцыю (1−1,5 мэтра) і антысэптычныя сродкі;
  • штодзённая вільготная прыборка і санітарныя перапынкі, праверка спраўнасьці вэнтыляцыйных сыстэм;
  • забарона такіх масавых акцый, як рэклямныя кампаніі, дэгустацыі;
  • абмежаваньне колькасьці наведнікаў музэяў, кінатэатраў, актавых заляў, спартовых аб’ектаў (басэйнаў, спартовых заляў). Разьмяшчэньне дапушчаных удзельнікаў з улікам сацыяльнай дыстанцыі;
  • абавязаньне насіць маскі для студэнтаў і выкладчыкаў. Калі 30% ад агульнай колькасьці навучэнцаў захварэлі, мясцовыя ўлады мусяць разгледзець пытаньне пра прыпыненьне навучаньня.
  • абавязаньне насіць маскі для працаўнікоў аўтамабільнага, паветранага і чыгуначнага транспарту, мэтро, прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў гандлю і грамадзкага харчаваньня;
  • абавязаньне насіць маскі для асобаў на самаізаляцыі, забарона пакідаць месца пражываньня бяз крайняй неабходнасьці.

Пастанова ўступіла ў сілу з 5 лістапада.

Каго мусяць правяраць на COVID-19

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале таксама апублікавалі пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 30 кастрычніка 2020 г. № 91. Яна ўносіць зьмены ў іншае пастанову ведамства — ад 12 ліпеня 2012 года № 97.

У дакумэнце прапісалі клінічныя паказаньні, паводле якіх людзей павінны абавязкова аглядаць на COVID-19. Такіх крытэрыяў некалькі:

  • сухі кашаль зь невялікай колькасьцю макроты, адчуваньне здушэньня, цяжар у грудной клетцы, задышка, ліхаманка, слабасьць, парушэньне смаку і нюху, боль, пяршэньне ў горле, кан’юктывіт, галаўны боль, дыярэя, сып;
  • паражэньне лёгачнай тканкі з наяўнасьцю сымптому «матавага шкла», выяўленыя па выніках кампутэрнай тамаграфіі;
  • станоўчы вынік лябараторнай дыягностыкі на інфэкцыю COVID-19.

Таксама мэдычнаму агляду на каранавірус падлягаюць:

людзі, якія маюць інфэкцыю COVID-19 (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра наступнае тэставаньне пасьля таго, як чалавеку паставілі дыягназ);
людзі, якія адносяцца да кантактаў першага і другога ўзроўняў, пры наяўнасьці аднаго або некалькіх рэсьпіратарных сымптомаў у выпадку, калі такія грамадзяне ёсьць дзецьмі да 10 гадоў і наведваюць установу дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі;
людзі, якія падлягаюць шпіталізацыі для аказаньня плянавай мэддапамогі ў стацыянарных умовах;
мэдпрацаўнікі, якія працуюць зь інфікаванымі на COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG