Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У мэтах недапушчэньня масавых беспарадкаў». 25 кастрычніка ў Лідзе футбольных заўзятараў ня пусьцяць на стадыён 


Футбалісты клюбу «Крумкачы» выступаюць супраць гвалту. Менск, 1 верасьня 2020 году.
Футбалісты клюбу «Крумкачы» выступаюць супраць гвалту. Менск, 1 верасьня 2020 году.

Суполка менскага футбольнага клюбу «Крумкачы» ў сетцы «Укантакце» расказала пра падрабязнасьці матчу на выезьдзе 25 кастрычніка супраць клюбу «Ліда».

«У сувязі „са становішчам у Рэспубліцы Беларусь, а таксама праз напружаную апэратыўную сытуацыю на тэрыторыі Ліды і раёну“ і ў мэтах „недапушчэньня масавых беспарадкаў і групавых парушэньняў грамадзкага парадку“ нядзельны матч пройдзе без заўзятараў на трыбунах», — такое распараджэньне прыйшло з адзьдзелу спорту і турызму Лідзкага райвыканкаму.

Раней Беларуская фэдэрацыя футболу неаднаразова выносіла папярэджаньні і пакараньні «Крумкачам» за публічныя праявы салідарнасьці з пацярпелымі ад міліцэйскага гвалту. Гульцы каманды Павал Расолька і Сяргей Казека былі жорстка затрыманыя і зьбітыя падчас акцый пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG