Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бюджэт Расеі на 2025 год заклалі рэкордныя выдаткі на вайну


Ілюстрацыйнае фота. Танк Т-90М «Прарыў» на заводзе карпарацыі «Уралвагонзавод»
Ілюстрацыйнае фота. Танк Т-90М «Прарыў» на заводзе карпарацыі «Уралвагонзавод»

У праекце расейскага бюджэту на 2025 год 13,5 млрд расейскіх рублёў (больш за 145,6 млн даляраў) прадугледжана на ваенныя выдаткі, пішуць The Bell і The Moscow Times са спасылкай на паведамленьне Міністэрства фінансаў РФ і тлумачальную запіску да праекту бюджэту.

Ваенныя выдаткі складуць 6,31% ВУП Расеі і ўдвая перавысяць выдаткі на сацыяльную палітыку (пэнсіі і дапамогі).

Паводле зьвестак выданьняў, на раздзел «Нацыянальная абарона» у бюджэце Расеі закладзена 32,5% усіх выдаткаў фэдэральнай казны. Пры гэтым на артыкул «Нацыянальная бясьпека» прадугледжана 3,5 трлн расейскіх рублёў. «Такім чынам, у сукупнасьці на абарону і бясьпеку ў 2025 годзе пойдзе 41% выдаткаў бюджэту», — адзначае The Bell.

The Moscow Times нагадвае, што сацыяльныя выдаткі, перш за ўсё пэнсіі і дапамогі, «да 2024 году заўсёды лідзіравалі па аб’ёме бюджэтнага фінансаваньня» ў Расеі. Але ў 2025 годзе, паводле зьвестак выданьня, яны скароцяцца «нават у намінальным выражэньні і стануць больш як удвая меншыя за рэкордныя ваенныя затраты».

Пры гэтым выдаткі на ўтрыманьне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ягонай адміністрацыі ў 2025 годзе, адзначае «Вёрстка», вырастуць на чвэрць, склаўшы 31 млрд расейскіх рублёў (каля 334,4 млн даляраў).

  • Bloomberg раней пісаў, што расейскія ўлады ў 2025 годзе маюць намер павялічыць выдаткі на абарону і ўнутраную бясьпеку, што ў сукупнасьці перавысіць асыгнаваньні на адукацыю, ахову здароўя, сацыяльную палітыку і нацыянальную эканоміку.
  • Тады ж паведамлялі, што, паводле прагнозаў, выдаткі на засакрэчаныя або неўказаныя мэты, некаторыя зь якіх могуць быць уключаныя ў іншыя разьдзелы, у 2025 годзе вырастуць да 12,9 трыльёна расейскіх рублёў — гэта каля 30% ад усяго бюджэту. У бягучым годзе на «сакрэтныя выдаткі» ў бюджэце Расеі выдзелілі 11,1 трлн расейскіх рублёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG