Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду адрэагаваў на зварот Літвы аб прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці


Карым Ган
Карым Ган

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) Карым Ган пракамэнтаваў зварот Літвы 30 верасьня з просьбай расьсьледаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць насельніцтва Беларусі.

Карым Ган пацьвердзіў, што Літва як дзяржава-ўдзельніца Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду мела права перадаць матэрыялы і заявіў, што правядзе іх папярэдняе вывучэньне. Заява пракурора Міжнароднага крымінальнага суду апублікаваная на сайце МКС.

«Я магу пацьвердзіць, што мой офіс правядзе папярэднюю праверку з мэтай вывучыць зварот у межах юрысдыкцыі МКС і вызначыць на падставе заканадаўчых патрабаваньняў, ці ёсьць разумныя падставы для пачатку расьсьледаваньня», — заявіў Ган.

Пры гэтым пракурор Міжнароднага крымінальнага суду падкрэсьліў, што зварот «не вядзе аўтаматычна з пачатку расьсьледаваньня».

Па словах Карыма Гана, у сваім звароце Літва ўказала, што «пачынаючы з красавіка 2020 году і як мінімум з 1 траўня 2020 году часткова па сёньняшні дзень працягваюцца злачынствы супраць чалавечнасьці, у тым ліку дэпартацыя, перасьлед і іншыя бесчалавечныя дзеяньні ў дачыненьні да цывільнага насельніцтва Беларусі па ўказаньні вышэйшых палітычных, праваахоўных і вайсковых кіраўнікоў Беларусі», і што частка складу гэтых злачынстваў была ўчыненая на тэрыторыі Літвы, таму яны падпадаюць па юрысдыкцыю МКС.

Урад Літвы просіць Офіс пракурора расьсьледаваць усе «мінулыя, бягучыя і будучыя злачынствы, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Суду, у тым ліку вышэй названыя, учыненыя на тэрыторыі Беларусі і часткова на тэрыторыі Літвы прынамсі з 1 траўня 2020 году», адзначае пракурор МКС.

  • Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансьмежавых злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў, учыненых як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі краінаў — удзельніц Рымскага статуту.
  • Літва стала першай краінай, якая скарысталася сваім правам у межах Рымскага статуту і зьвярнулася ў Міжнародны крымінальны суд, каб расьсьледаваць злачынствы супраць чалавечнасьці, учыненыя рэжымам у Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG