Ціханоўская ў панядзелак прыбыла ў Брусэль на запрашэньне інстытутаў Эўразьвязу. З раніцы зь ёй правялі нефармальны сьняданак шэраг кіраўнікоў Міністэрстваў замежных справаў дзяржаваў Эўразьвязу, а таксама кіраўнік дыпляматычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.
У другой палове дня яна прыбыла ў сядзібу Эўрапейскага парлямэнту. Там яе выступ заслухаў камітэт замежных справаў ЭП.
Пасьля гэтага яе прыме кіраўніца Эўракамісіі Ўрсула фон дэр Ляен.