Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: 4 верасьня затрымалі 41 ўдзельніка акцыяў пратэсту, якія прайшлі ў 13 гарадах


Акцыя салідарнасьці з студэнтамі МДЛУ. Менск, 4 жніўня
Акцыя салідарнасьці з студэнтамі МДЛУ. Менск, 4 жніўня

Паводле МУС Беларусі, у краіне ў мінулую пятніцу прайшлі 22 грамадзка-палітычныя масавыя акцыі пратэсту ў 13 паселішчах.

У іх, паводле МУС, узялі ўдзел каля тысячы чалавек. У Менску несанкцыянаваныя акцыі былі ў некалькіх месцах.

Найбольшай акцыяй стаў марш жанчын: а 18-й гадзіне людзі прайшлі ад Камароўскага рынку да плошчы Незалежнасьці, дзе правялі мітынг.

Міліцыя за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымала 41 чалавека.

Да разгляду ў судах справаў паводле адміністрацыйных пратаколаў у ізалятары зьмешчаны 21 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG