Японія заклікала ўлады Беларусі забясьпечыць прынцыпы дэмакратыі і ўстрымацца ад гвалту. МЗС краіны глыбока занепакоенае сутычкамі паміж удзельнікамі мітынгаў пратэсту і сілавікамі, якія адбыліся па ўсёй Беларусі.
Японія падтрымала пазыцыю БДІПЧ АБСЭ, якое выказала шкадаваньне, што арганізацыя не змагла накіраваць місію па назіраньні за выбарамі ў Беларусь. На чатырох апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі прысутнічалі назіральнікі і ад Японіі.
АБСЭ таксама раскрытыкавала відавочнае запалохваньне палітычных актывістаў, затрыманьне прэтэндэнтаў у прэзыдэнты.