Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі і былыя дысыдэнты з Украіны і Расеі зьвярнуліся да Каардынацыйнай рады і грамадзян Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Страйк на менскім заводзе МТЗ 18 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Страйк на менскім заводзе МТЗ 18 жніўня

Расейскія і ўкраінскія грамадзкія дзеячы зьвярнуліся да беларускай грамадзянскай супольнасьці і Каардынацыйнай рады, створанай з ініцыятывы кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, паведамляе БелаПАН.

У звароце гаворыцца, што пасьля 9 жніўня «Беларусь увайшла ў кульмінацыйны гістарычны момант, калі лёс шматгадовай барацьбы за свабоду і дэмакратыю можа быць хутка і мірна вырашаны масавымі дзеяньнямі грамадзян».

«Чым больш шматлікія мітынгі і пратэсты, чым больш прадпрыемстваў, установаў, арганізацыяў Беларусі далучаецца да калектыўных пратэстаў, прыпыняе сваю дзейнасьць, тым хутчэй і зь меншымі выдаткамі вырашыцца палітычны крызіс у краіне», — адзначаецца ў звароце.

Яго падпісанты вітаюць ініцыятыву Сьвятланы Ціханоўскай па стварэньні Каардынацыйнай рады для трансфэру ўлады ў Беларусі і асуджаюць рэпрэсіі з боку беларускай улады, у тым ліку крымінальны перасьлед з палітычных матываў сяброў Рады.

«Мы таксама рашуча асуджаем спробы беларускага дыктатара заручыцца падтрымкай кіраўніцтва Расеі, а таксама скарыстацца рознымі расейскімі рэсурсамі (фінансавымі, палітычнымі, мэдыйнымі, вайскова-паліцэйскімі). Усё гэта вядзе да страты тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Беларусі і, у рэшце рэшт, вядзе да зьнікненьня Беларусі з палітычнай мапы сьвету».

Падпісанты звароту заклікаюць дэмакратычныя краіны ўвесьці санкцыі супраць службовых асобаў Беларусі, якіх падазраюць у катаваньнях і забойствах мірных грамадзян, а міжнародныя органы юстыцыі — пачаць іх крымінальны перасьлед. Таксама ў звароце заклікаюць украінцаў і расейцаў, «усіх людзей добрай волі» падтрымліваць беларускі народ у яго «гераічнай барацьбе супраць тыраніі і несправядлівасьці, за свабоду і дэмакратыю».

Подпіс пад зваротам паставілі:

  • расейскі і ўкраінскі юрыст, палітычны дзеяч Іван Бялецкі;
  • міністар замежных спраў Украіны ў 2014–2019 гадах Паўло Клімкін;
  • савецкі дысыдэнт, расейскі прафсаюзны дзеяч Павел Кудзюкін;
  • савецкі дысыдэнт, пісьменьнік, палітычны экспэрт Герман Обухаў;
  • расейскі палітоляг Андрэй Акара;
  • дэпутат Дзяржаўнай думы РФ у 2007–2016 гадах Ілья Панамароў;
  • расейскі палітычны экспэрт Андрэй Піянткоўскі;
  • украінскі дыплямат, юрыст-міжнароднік, палітык Вадзім Трухан;
  • расейскі і ўкраінскі юрыст, публіцыст, палітычны экспэрт Юрый Шуліпа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG