Самалёт з Аляксеем Навальным вылецеў з Омску ў Бэрлін каля 5-й гадзіны раніцы.
Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.
20 жніўня раніцай Навальны вяртаўся ў Маскву з Томску. У самалёце яму стала дрэнна. Самалёт пасадзілі ў Омску. Апазыцыянэра накіравалі ў шпіталь. Ён знаходзіцца ў коме і падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Яго паплечнікі лічаць, што палітыка атруцілі таксынамі.
Выданьне Baza са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ў Навальнага разьвіўся ацёк мозгу на фоне ўзьдзеяньня невядомага таксычнага рэчыва. Паводле дадзеных СМІ, мэдыкі пакуль так і не змаглі высьветліць, што стала прычынай стану Навальнага.