Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнку падставілі ср...лізы, якія намалявалі яму няісныя 80%». Што кажуць на праўладным мітынгу ў Менску


За Лукашэнку агітуе Генадзь Давыдзька
За Лукашэнку агітуе Генадзь Давыдзька

Каля Дому ўраду ўсталявалі трыбуну, сюды прыйшлі сьпікеры Савету Рэспублікі Натальля Качанава і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Транспаранты на плошчы Незалежнасьці: «Любімую не аддамо», «Паважайце выбар народу», «Лукашэнка — народны прэзыдэнт», «Мы за мір». Многія плякаты людзі нясуць у згорнутым выглядзе, прачытаць іх немагчыма.

Сярод удзельнікаў мітынгу — кіраўнікі «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, НАН Беларусі Ўладзімер Гусакоў і 30 ягоных супрацоўнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Генадзь Давыдзька падчас сваёй прамовы заявіў: «Радзіма ў небясьпецы!».

«Мы паважаем выбар тых, хто думае ня так, як мы, але патрабуем, каб паважалі і наш выбар. Спыніце шальмаваньне нашых актывістаў. Мы хочам міру! Беларусь — гэта мы», — сказаў Давыдзька.

Людзі аплядуюць і скандуюць «Беларусь — гэта мы», але нядоўга.

Эмацыйна выступіў дэпутат Алег Гайдукевіч, які зьняўся на пачатку прэзыдэнцкай гонкі, вобразна зазначыўшы, што ён «не прастытутка».

«Калі і праводзіць новыя выбары, дык толькі паводле нашых законаў і Канстытуцыі».

Ён таксама заявіў, што трэба расьсьледаваць кожны выпадак гвалту з боку сілавікоў.

«Зьвяртаюся да кожнага: беларусы, мы браты, мы жылі і будзем жыць у адной краіне. Парлямэнт і ўрад будзе вырашаць, як нам жыць, а ня хунта і ня вуліца».

Чарговы прамоўца на мітынгу, які не назваўся, нечакана заявіў, што Лукашэнку «падставілі ср...лізы (халуі), якія намалявалі яму няісныя 80%».

«Мы разьбяромся самі, бяз Захаду і Расеі, нам ня трэба тут другі Данбас. Неабходна выпусьціць пацаноў, якія па дурасьці ці па перакананьні трапілі ў турмы, нельга адмазвацца ад людзей», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG