Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За суседзяў заўсёды баліць сэрца». Мэрыя Львова вывесіла вялікі бел-чырвона-белы сьцяг


Львоў
Львоў

Львоўская гарадзкая рада і жыхары Львова выказалі салідарнасьць зь беларусамі, якія пацярпелі ад гвалту праваахоўных органаў у часе мірнага пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

На знак падтрымкі на фасадзе гарадзкой ратушы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

«Кожны чалавек цьвярозага розуму, які бачыць сёньня карцінку зь Беларусі, — як зьбіваюць бязьвінных людзей, кідаюць за краты, разумее, што гэта недапушчальна. Украінцы таксама траплялі пад рэпрэсіі. Мы жадаем беларусам цьвёрдасьці, каб яны перамагалі. Мы вельмі хацелі б, каб Беларусь была вольнай і моцнай, як і Ўкраіна, бо мы суседзі, а за суседзяў заўсёды баліць сэрца. Мы — з вамі!», — цытуе афіцыйны сайт Львоўскай гарадзкой рады словы мэра Львова Андрэя Садавога.

Учора ля консульства Беларусі ў Львове мясцовыя актывісты таксама правялі акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG