Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС 8 эўрапейскіх краінаў заклікалі беларускія ўлады пачаць дыялёг з апазыцыяй


Падчас акцыі пратэсту ў Менску 10 жніўня
Падчас акцыі пратэсту ў Менску 10 жніўня

Міністры замежных спраў Даніі, Ісьляндыі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі і Эстоніі распаўсюдзілі сумесную заяву ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі. Тэкст заявы апублікаваны на сайце фінскага МЗС.

Кіраўнікі МЗС 8 дзяржаваў выказваюць сур’ёзную заклапочанасьць з нагоды ўжываньня гвалту ў ходзе дэманстрацый, якія пачаліся ў адказ на паведамленьні аб масавых фальсыфікацыях на выбарах, гаворыцца ў заяве. Таксама яны занепакоеныя паведамленьнямі пра раненьні пратэстоўцаў.

«Прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 году, не адпавядалі міжнародным абавязаньням Беларусі і ўсясьветна прызнаным стандартам дэмакратыі і вяршэнства закону, а таксама не былі свабоднымі і справядлівымі», — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС заклікаюць беларускія ўлады спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў, неадкладна вызваліць усіх несправядліва затрыманых і паважаць правы і свабоды чалавека, а таксама заклікаюць беларускі ўрад «неадкладна ўступіць у сапраўдны палітычны дыялёг з апазыцыяй, каб пазьбегнуць далейшага ўжываньня гвалту».

У заяве падкрэсьліваюць, што працягнуць «уважліва сачыць за разьвіцьцём падзей у Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG