Прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша Стэфан Дзюжарык выступіў з заявай з нагоды сытуацыі ў Беларусі.
«Генэральны сакратар працягвае з заклапочанасьцю сачыць за цяперашняй сытуацыяй у гэтай краіне, уключаючы паведамленьні аб пратэстах пасьля выбараў і выпадках гвалту ў Менску і ў іншых гарадах, — заявіў Дзюжарык. — Генэральны сакратар заклікае беларускія ўлады праявіць максымальную стрыманасьць і забясьпечыць поўнае шанаваньне правоў на свабоду слова, мірных сходаў і асацыяцыяў.
Ён падкрэсьлівае важнасьць ажыцьцяўленьня гэтых правоў у мірнай абстаноўцы і ў адпаведнасьці з законам. Генэральны сакратар настойліва заклікае ўсе бакі пазьбягаць дзеяньняў, якія могуць узмацніць напружанасьць, і вырашаць пытаньні, якія ўзьнікаюць, у духу дыялёгу».