Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Зяленскага заклікаюць даць званьне Героя Ўкраіны загінуламу беларусу-мэдыку


Паніхіда па Міколу Ільіну ў Кіеве, 21 ліпеня
Паніхіда па Міколу Ільіну ў Кіеве, 21 ліпеня

На афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны зарэгістравалі пэтыцыю, у якой заклікаюць Уладзіміра Зяленскага пасьмяротна прысвоіць званьне Героя Ўкраіны тром вайскоўцам, якія 13 ліпеня загінулі ў выніку абстрэлу пад Зайцавам Данецкай вобласьці.

У прыватнасьці, гаворка ідзе пра вайскоўцаў 35-й брыгады марской пяхоты – вайсковага мэдыка беларускага паходжаньня Мікалая Ільіна і выведнікаў Дзьмітрыя Краснагрудзя і Яраслава Жураўля.

Ініцыявала пэтыцыю журналістка Марына Данілюк-Ермалаева.

Вайскоўцаў абстралялі ў той момант, калі яны накіроўваліся ў так званую «шэрую зону», каб эвакуаваць цела байца, які падарваўся на міне. Яны выконвалі сваё заданьне ў належных для такіх груп белых шаломах пасьля атрыманьня пацьверджаньня пра рэжым «Цішыня». Але да цела не дабраліся — баевікі адкрылі агонь спачатку са стралковай зброі, а потым з гранатамётаў і буйнакалібэрных кулямётаў.

Мэдык-беларус загінуў адразу, яшчэ двое атрымалі раненьні, ад якіх яны пазьней памерлі, бо да іх не дапусьцілі новай групы эвакуацыі.

Пэтыцыя, якую зарэгістравалі 24 ліпеня, сабрала 2285 зь неабходных 25 тысяч подпісаў грамадзян. Яе могуць падтрымаць і беларусы.

Ва Ўкраіне зь Міколам Ільіным разьвіталіся 22 ліпеня.

У 2017 годзе званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна атрымаў беларус Міхась Жызьнеўскі, які загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG