Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Масквой застрэлілі чалавека. ФСБ сьцьвярджае, што ён рыхтаваў тэракт


ФСБ Расеі сьцьвярджае, што прадухіліла тэракт у Маскве. Падазраваны ў яго падрыхтоўцы ўраджэнец Цэнтральнай Азіі застрэлены ў падмаскоўных Хімках — як сьцьвярджаецца, пры спробе затрыманьня ён адкрыў агонь па супрацоўнікам праваахоўных органаў, і тыя стралялі ў адказ.

Апэратыўнікам паступіла інфармацыя, што ў гаражным каапэратыве ў Хімках хтосьці захоўвае зброю і боепрыпасы. Сьцьвярджаецца, што пра падазрэньні ў тым, што ягоны брат зьвязаны з тэрарыстамі, у праваахоўныя органы паведаміў таксама брат забітага.

У ФСБ сьцьвярджаюць, што падазраваны хацеў адкрыць стральбу ў адным зь людных месцаў у Маскве. На месцы здарэньня знойдзены аўтамат і гранаты, а пры вобшуку ў кватэры, дзе жыў забіты — доказы яго сувязі «з эмісарамі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, забароненай у Расеі», якія менавіта — не гаворыцца. Іншыя падрабязнасьці таксама не паведамляюцца.

17 ліпеня ў ФСБ паведамлялі, што прадухілілі тэракт у Хабараўску — таксама «ў месцах збору людзей». Меліся на ўвазе масавыя акцыі пратэсту, якія праходзяць у гэтым горадзе. Падазраваны ў падрыхтоўцы тэракту затрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG