Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як працуе цэнзура ў дзяжСМІ Беларусі. Расказвае былая журналістка СТВ


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Надзея Бука, экс-журналістка СТВ, кажа, што Савецкі Саюз апошнія 20 гадоў выдатна захаваўся на беларускай тэлевізіі і ў дзяржаўных СМІ. Вось чаму…

  • Чаму яшчэ зусім нядаўна ляяльныя рэжыму журналісты і вядоўцы сыходзяць?
  • Наколькі ўплывовыя праўладныя тэлеканалы Беларусі?
  • Адкуль бярэ інфармацыю сёньня моладзь, якая і ня бачыла за апошнюю чвэрць стагодзьдзя іншага кіраўніка сваёй краіны, апроч Бацькі?

Пра гэта «Настоящее время» паразмаўляла з Надзеяй Букай, мастачкай, у мінулым журналісткай аднаго з такіх праўладных каналаў — СТВ.

Надзея Бука сярод іншага сказала:

  • Савецкі Саюз на беларускай тэлевізіі захаваўся. Ён быў і дзесяць, і дваццаць гадоў таму. Сёньня на тэлевізіі практычна нічога не зьмянілася.
  • Сучаснае грамадзтва глядзіць анлайн-каналы, незалежныя СМІ: Белсат, Радыё Свабода, Tut.by.
  • Усе цудоўна разумеюць, што з экранаў тэлевізара праўду яны не пачуюць.
  • Тэлевізар глядзяць у асноўным людзі ў веку 65+.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG