Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі па падазрэньні ў падрыхтоўцы палітычнага забойства затрымалі грамадзяніна Расеі


Георгі Габунія
Георгі Габунія

У Тбілісі ў выніку апэрацыі спэцслужбаў затрыманы грамадзянін Расеі, які, паводле некаторых дадзеных, плянаваў забойства журналіста Георгія Габунія. Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на генэральнага дырэктара каналу «Мтавары архі», на якім цяпер працуе Габунія.

Паводле зьвестак «Эхо Кавказа», затрыманы — 38-гадовы ўраджэнец Інгушэтыі Васамбек Бокаў. Інфармацыю аб падрыхтоўцы замаху грузінскім уладам далі ўкраінскія праваахоўныя органы. У Службе дзяржаўнай бясьпекі Грузіі затрыманьне пакуль не камэнтавалі.

У чэрвені 2019 году ў эфіры тэлеканалу «Руставі-2» Габунія нецэнзурна выказаўся пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пасьля гэтага ён неаднаразова атрымліваў пагрозы ў свой адрас. У прыватнасьці, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што «Габунію трэба схаваць за сямю парканамі, бо першы ж сустрэчны можа зрабіць зь ім тое, чаго ён заслужыў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG