Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд трэці раз адмовіў у рэгістрацыі грамадзкаму аб‘яднаньню «Дзея»


Актывісты руху «Дзея» зьбіраюць подпісы ў Баранавічах за наданьне ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта, 2018 год
Актывісты руху «Дзея» зьбіраюць подпісы ў Баранавічах за наданьне ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта, 2018 год

На мінулым тыдні ў Вярхоўным Судзе Беларусі разглядалася грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў рэспубліканскага праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Дзея» на рашэньне Міністэрства юстыцыі адмовіць яму ў рэгістрацыі. Суд зноў прызнаў законным рашэньне рэгістрацыйнага органа і адхіліў скаргу, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Гэта была ўжо трэцяя спроба рэгістрацыі аб’яднаньня: раней «Дзея» ўжо спрабавала рэгістравацца ў 2017 і ў 2019 гадах і таксама сутыкалася з адмовамі. Гэтым разам Міністэрства юстыцыі прад’явіла прэтэнзіі:

  • да сьпісу заснавальнікаў арганізацыі: маўляў, кіраўнік арганізацыі падпісаўся ў ім адзін раз, а зацьверджаная міністэрствам форма патрабуе падпісвацца двойчы;
  • да юрыдычнага адрасу арганізацыі: на думку Міністэрства юстыцыі, прадстаўленае для разьмяшчэньня арганізацыі адміністрацыйнае памяшканьне не было пазначанае ў тэхпашпарце належным чынам (ня быў вылучаны асобны пакой).

Інтарэсы ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб’яднаньня ў судзе прадстаўлялі Алесь Лагвінец, Сяржук Бахун і Максім Ціханаў. Яны адзначылі, што неаднаразовыя адмовы чыноўнікаў у рэгістрацыі «Дзеі» маюць характар наўмыснай дыскрымінацыі і не заснаваныя на законе.

Заяўнікі таксама акцэнтавалі ўвагу на заўважанай у практыцы міністэрства дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы: усе формы для рэгістрацыі, у парушэньні якіх абвінавачваюць «Дзею», зацьверджаныя Міністэрствам юстыцыі толькі на расейскай мове і ня маюць вэрсіяў на беларускай мове.

Пасьля адмовы ў рэгістрацыі летась заснавальнікі «Дзеі» зарэгістраваліся ў суседняй Літве, каб пазьбегнуць адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі. Для рэгістрацыі спатрэбілася тры дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG