Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае двух чэскіх дыпляматаў — пасьля скандалу ў Празе


Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Маскве
Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Маскве

Расея абвясьціла пэрсонамі non grata двух чэскіх дыпляматаў, да 17 чэрвеня ім загадана пакінуць краіну. Пра гэта паведаміла МЗС Расеі. Туды ў панядзелак быў выкліканы амбасадар Чэхіі Віцязслаў Піванька.

Пасьля сустрэчы ў МЗС пасол пацьвердзіў, што яму было абвешчана пра высылку дыпляматаў. Іх імёны і пасады пакуль не называюцца.

У МЗС Расеі падкрэсьлілі, што гаворка ідзе пра крок у адказ пасьля высылкі з Чэхіі двух расейскіх дыпляматаў — супрацоўнікаў праскага аддзяленьня «Россотрудничества».

Паводле заявы МЗС Расеі, «мера зьяўляецца люстранаю ў адказ на правакацыйную акцыю афіцыйнай Прагі, якая была зробленая безь якіх-небудзь на тое падставаў, што прызнаюць самі чэскія ўлады».

Таксама ў паведамленьні гаворыцца, што ўлады Чэхіі «ўзьвялі ў ранг афіцыйнай палітыкі» лінію на абвастрэньне дачыненьняў з Расеяй.

Пры гэтым афіцыйная Прага патлумачыла высылку расейскіх дыпляматаў тым, што адзін зь іх сьвядома ўвёў у зман чэскія спэцслужбы, напісаўшы ілжывы данос на калегу.

Гаворка ідзе пра справу аб нібыта пагрозе атручваньня праскіх муніцыпальных палітыкаў. Чэская контравыведка сьцьвярджае, што гаворка ідзе пра «простую і сумную гісторыю варожасьці і зайздрасьці паміж двума супрацоўнікамі расейскай амбасады». Адзін зь іх, як сьцьвярджаецца, накіраваў у чэскую контравыведку ананімны ліст, спрабуючы нанесьці сур’ёзную шкоду свайму калегу. У лісьце сьцьвярджалася, што той прывёз у Прагу атруту пад назвай рыцын, якою плянавалася атруціць мэра Прагі Здэнека Гржыба і мэраў гарадзкіх раёнаў Прага 6 — Ондржэя Коларжа і Ржэпарые — Паўла Новатнага. Чэская контравыведка высьветліла, што абвінавачваньне было ілжывым.

  • З Чэхіі выслалі выканаўцу абавязкаў кіраўніка праскага аддзяленьня «Россотрудничества» Андрэя Канчака і яго падначаленага, былога часовага выканаўцу абавязкаў дырэктара Расейскага цэнтру навукі і культуры Ігара Рыбакова. Яны не камэнтавалі сьцьвярджэньні чэскіх уладаў.
  • Адносіны паміж Чэхіяй і Расеяй апошнім часам абвастрыліся. Расейскія ўлады выказвалі абурэньне ў сувязі з дэмантажам у Празе помніка савецкаму маршалу Івану Коневу, а таксама ўсталяваньнем памятнага знаку ў гонар байцоў калябаранцкай РОА (Расейскай вызвольнай арміі), якія ў канцы Другой усясьветнай вайны павярнулі зброю супраць немцаў і аказалі дапамогу Праскаму паўстаньню.
  • Пасол Чэхіі ў Маскве ў панядзелак сказаў, што, акрамя высылкі дыпляматаў, абмяркоўваў у расейскім МЗС пытаньне аб пачатку расейска-чэскіх кансультацый. Адным з пытаньняў стане лёс праскага помніка Коневу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG