Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране прысудзілі сьмяротнае пакараньне меркаванаму агенту ЦРУ і «Масада»


Тэгеран
Тэгеран

У паведамленьні Міністэрства юстыцыі ў Тэгеране гаворыцца, што Махмуд Мусаві-Маджд выдаў месцазнаходжаньне генэрала Сулеймані, забітага ЗША. Мусаві-Маджда абвінавачваюць у шпіянажы і на ЗША, і на Ізраіль.

Іран паведаміў пра намер пакараць сьмерцю меркаванага амэрыканскага шпіёна, які, па сьцьвярджэньні сьледчых, выдаў месцазнаходжаньне генэрала Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Касэма Сулеймані, забітага ў выніку ўдару з амэрыканскага бесьпілётніка ў студзені.

Сьмяротны прысуд, вынесены Махмуду Мусаві-Маджду, зацьверджаны Вярхоўным судом і хутка будзе прыведзены ў выкананьне, паведаміў прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ў Тэгеране ў аўторак, 9 чэрвеня.

Паводле яго слоў, той працаваў і на амэрыканскае ЦРУ, і на ізраільскі «Масад» і за буйное ўзнагароджаньне інфармаваў іх пра месцазнаходжаньне і перамяшчэньні генэрала Сулеймані. Агенцтва AP адзначае, што заява прадстаўніка іранскага Мін'юста адразу выклікала пытаньні пра тое, адкуль у Мусаві-Маджда мог быць доступ да інфармацыі пра перамяшчэньні Сулеймані.

ЦРУ і «Масад» пакуль гэтага не пракамэнтавалі. У лютым іранскі суд вынес сьмяротны прысуд іншаму меркаванаму амэрыканскаму шпіёну — Аміру Рахімпуру. Яго абвінавацілі ў перадачы ЗША інфармацыі аб атамнай праграме Ірана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG