Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найвышэйшую лігу правераць на каранавірус, але футбольны чэмпіянат Беларусі працягнецца


Прафіляктыка для заўзятараў
Прафіляктыка для заўзятараў

Генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Жардзецкі ў інтэрвію рэсурсу Tribuna.com заявіў, што матчы дзявятага туру адбудуцца, як і было заплянавана раней.

«Матчы туру адбудуцца згодна з раскладам, перанесены толькі паядынак „Менска“ і „Нёмана“. Што тычыцца хворых і няхворых, то акурат у „Іслачы“ адзін гулец пад падазрэньнем на каранавірус. Ад іншых клюбаў ніякай інфармацыі няма, кажуць, што ўсё нармальна. У „Тарпэда“ прыхварэлі Уладзімер Бушма і Міхаіл Афанасьеў, але гэта не каранавірус ці нешта з гэтым зьвязанае».

Паводле Жардзецкага, месяц таму фэдэрацыя разаслала дакумэнт, у якім гаварылася, што ў выпадку зьяўленьня сымптомаў клюбныя лекары павінны зьвязвацца з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам спорту. Але пакуль нагоды біць у званы не было.

Па яго словах, прызнаньні гвінэйскага форварда «Іслачы» Мома Янсанэ, які ў сацсетках напісаў, што ў клюбе некалькі чалавек «падхапілі каранавірус», будуць афіцыйна абвергнутыя, чакаецца заява. Напярэдадні ўсіх гульцоў праверылі на каранавірус.

Пазьней у інтэрвію «Трыбуне» галоўны трэнэр «Іслачы» Віталь Жукоўскі паведаміў пра сытуацыю з здароўем у клюбе.

  • У Аляксандра Макася дыягныставалі аднабаковую пнэўманію, тэст на каранавірус адмоўны.
  • У Годры Стэфэна першы аналіз на каранавірус станоўчы, паўторны — адмоўны. Сам ён кажа, што «цудоўна пачуваецца». Знаходзіцца ў ізаляцыі.
  • У дырэктара клюбу Дзьмітрыя Цішкова тэст на каранавірус адмоўны.

Паводле футбольнага функцыянэра, на наступным тыдні будуць зробленыя прафіляктычныя тэставаньні на каранавірус гульцоў усіх камандаў найвышэйшай лігі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG