Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы гуляюць у футбол падчас пандэміі, але атрымаюць дапамогу ад UEFA, як і тыя, хто на карантыне


55 футбольных асацыяцый Эўропы, уключна зь Беларускай фэдэрацыяй футболу, атрымаюць ад UEFA па 4,3 мільёна эўра на барацьбу з наступствамі каранавірусу.

Агулам 236,5 млн эўра выдзеленыя праграмай дапамогі HatTrick, спасылаецца БелаПАН на вынікі паседжаньня выканкаму арганізацыі.

«Праграма дапамогі HatTrick звычайна выдаткоўвае сродкі нацыянальным асацыяцыям на мэтавае разьвіцьцё нацыянальнага футболу. Гэтым разам UEFA дае права асацыяцыям самім вызначыць, якія задачы патрабуюць першачарговага вырашэньня на фоне нэгатыўнага ўплыву каранавірусу на футбол», — адзначаецца ў рэлізе.

Як заявіў прэзыдэнт Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый Александэр Чэфэрын, любімы мільёнамі від спорту сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнымі цяжкасьцямі, выкліканымі распаўсюдам вірусу.

«Мы хочам дапамагчы сваім асацыяцыям адказаць на выклікі так, як будзе дарэчна ў цяперашніх абставінах. Таму вырашылі выплаціць кожнай асацыяцыі да 4,3 мільёна эўра за наступны сэзон і рэшту бягучага, а таксама ў рамках інвэстыцыйнай праграмы. Гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаныя на аднаўленьне футбольнай супольнасьці ў тым выглядзе, у якім яны палічаць патрэбным», — адзначыў футбольны функцыянэр.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу ў Эўропе працягваецца толькі адзін чэмпіянат — беларускі. У элітным дывізыёне адбылося шэсьць тураў, 29 красавіка пройдуць паўфіналы Кубку краіны. Таксама да спаборніцтваў далучыліся клюбы першай і другой лігаў. 30 красавіка пачынаецца першынство сярод жаночых камандаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG