Найвышэйшая нямецкая футбольная ліга можа аднавіць гульні ў гэтым месяцы, паведаміла агенцтва Associated Press.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сераду на сустрэчы з кіраўнікамі 16 фэдэральных земляў паведаміла пра паслабленьне шэрагу абмежаваньняў у сувязі з эпідэміяй COVID-19. Сярод іншага, могуць аднавіцца гульні ў дзьвюх вышэйшых футбольных лігах Нямеччыны, аднак пакуль што без гледачоў на стадыёнах.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле нямецкіх уладаў, у 36 клюбах дзьвюх галоўных лігаў былі зарэгістраваныя 10 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.
Гульні пачнуцца не раней за 16 траўня. Кіраўніцтва нямецкай футбольнай фэдэрацыі мае правесьці відэаканфэрэнцыю ў чацьвер, каб вызначыць далейшыя дзеяньні. Бундэсьліга была прыпыненая 13 сакавіка. Ад таго часу было прапушчана дзевяць тураў. Клюбы дамовіліся дагуляць сэзон да канца чэрвеня.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ