Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскім футбалістам дазволілі вярнуцца да трэніровак у панядзелак


Рым у час карантыну
Рым у час карантыну

Клюбы Сэрыі А — найвышэйшай лігі італьянскага футболу — могуць вярнуцца да трэніровак у панядзелак, пасьля атрыманьня дазволу ад італьянскага ўраду.

Раней чакалася, што асобныя спартоўцы адновяць трэніроўкі з 4 траўня, а ў камандных відах спорту трэніроўкі пачнуцца толькі з 18 траўня.

Міністар спорту Італіі Вінчэнца Спадафора перагледзеў рашэньне, а міністар унутраных спраў Матэа П'янтэдосі падпісаў камюніке, якое дазваляе адкрыць трэніровачныя пляцоўкі пры ўмовах выкананьня патрабаваньняў сацыяльнага дыстанцыяваньня. Спартоўцам дазволена трэніравацца, калі яны будуць вытрымліваць два мэтры пры міжасабовых кантактах.

Пакуль невядома ці адновіцца сёлетні чэмпіянат Італіі на футболе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG