Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Лукашэнкі палічыла: ён за ўчора паціснуў руку ня менш як 12 разоў. ВІДЭА


Рукі Ўладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота
Рукі Ўладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота

Telegram-канал «Пул первого», зьвязаны з прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваў фрагмэнты відэа візыту Лукашэнкі ў Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня 5 траўня. Канал адзначыў, што Лукашэнка паціснуў руку прысутным ня менш як 12 разоў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Шэраг лекараў і мэдычных арганізацый, у тым ліку Сусьветная арганізацыя здароўя і прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, рэкамэндавалі ў сувязі з пандэміяй COVID-19 устрымацца ад пацісканьня рук, а вітацца толькі тымі спосабамі, якія выключаюць фізычны кантакт.

Тым часам Аляксандар Лукашэнка не выконвае гэтую рэкамэндацыю, не карыстаецца маскамі і рэсьпіратарамі, не здае тэсты на каранавірус, а таксама працягвае паездкі ў розныя рэгіёны краіны, настойвае на правядзеньні вайсковага параду 9 траўня і запрашае на яго замежных лідэраў.

Падчас візыту ў інстытут машынабудаваньня Лукашэнка даў таксама «параду» аб пацалунках:

«Калі ты ўжо цалаваўся зь некім, дык цалуйся далей, — дазволіў Лукашэнка. — Ня лезь там, калі ты мужык, да іншай жанчыны і гэтак далей. Ну пацярпі месяц. Калі ты недзе цёрся там у сям'і, застанься ў сям'і».

Раней Аляксандар Лукашэнка даваў іншыя рэкамэндацыі адносна COVID-19: прапаноўваў «лячыцца» трактарам, алькаголем, хакеем, маслам, лазьняй, козачкамі і іншым.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG