Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярашук просіць Дуду і Пуціна, каб запатрабавалі ў Лукашэнкі скасаваць парад 9 траўня


Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў, сябра адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы Аляксандар Ярашук зьвярнуўся да прэзыдэнтаў Расеі і Польшчы з просьбай запатрабаваць ад Аляксандра Лукашэнкі адмяніць парад 9 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прафсаюзны лідэр заявіў, што выступае, каб «перашкодзіць зьдзейсьніць злачынства рэжыму супраць уласнага народу».

«Палітыка дэманстратыўнага ігнараваньня Аляксандрам Лукашэнкам пандэміі каранавірусу, правядзеньне ў Менску 9 траўня вайсковага параду нясе ня толькі сьмяротную пагрозу жыхарам краіны, але зьяўляецца адкрытым выклікам усёй міжнароднай супольнасьці. Прашу вашага неадкладнага ўмяшаньня ў сытуацыю, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь, бліжэйшай суседцы Расеі і Польшчы», — гаворыцца ў звароце на імя Ўладзіміра Пуціна і Анджэя Дуды.

Аляксандар Ярашук мяркуе, што парад можа пацягнуць за сабой заражэньні і сьмерці многіх удзельнікаў, паставіць народ, які 34 гады таму перажыў чарнобыльскі апакаліпсіс, на мяжу апакаліпсісу каранавіруснага. І гэта нясе непасрэдную пагрозу ўсёй міжнароднай супольнасьці, перш за ўсё суседнім краінам, у тым ліку Расеі і Польшчы.

«Вы маеце права запатрабаваць ад Лукашэнкі неадкладнай адмовы ад правядзеньня параду, строгага выкананьня рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя. Праявіўшы прынцыповасьць у дачыненьні да палітыкі беларускіх уладаў, вы тым самым пацьвердзіце, што для кожнага адказнага кіраўніка найпершы прыярытэт — жыцьцё чалавека. Сёньня мы сталі закладнікамі лукашэнкаўскага авантурызму з намерам правесьці ў разгар пандэміі парад, які набывае злавесныя абрысы балю падчас чумы», — напісаў у звароце да прэзыдэнтаў Расеі і Польшчы Аляксандар Ярашук.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG