Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы заклікалі ўлады адмовіцца ад параду 9 траўня


Парад у Менску, 9 траўня 2015 году
Парад у Менску, 9 траўня 2015 году

Дзесяць праваабарончых арганізацыяў Беларусі апублікавалі 6 траўня супольны ліст за скасаваньне параду на Дзень Перамогі, а таксама яго рэпэтыцыяў, праз рызыкі для здароўя ўдзельнікаў і гледачоў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Заяву падпісалі «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар», «Зьвяно», «Ідэнтычнасьць і права», «Прававая дапамога насельніцтву», «Прававая ініцыятыва», камітэт «Салідарнасьць», «ТаймАкт», Цэнтар прасоўваньня правоў жанчынаў «Яе правы», Human Constanta і Lawtrend.

Праваабаронцы спасылаюцца на рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя і на Канстытуцыю Беларусі. Артыкул 45 Канстытуцыі гарантуе грамадзянам праву на ахову здароўя, а вайсковы парад у час пандэміі каранавірусу, пішуць праваабаронцы, дае «высокую рызыку неналежнага забесьпячэньня гэтага права».

У заяве таксама адзначаюць зьяўленьне публікацыяў пра прымус студэнтаў і дзяржаўных службоўцаў да ўдзелу ў парадзе, што супярэчыць артыкулу 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабаронцы бачаць у парадзе:

  • рызыку заражэньня вайскоўцаў у сувязі з працяглым бессымптомным пэрыядам COVID-19, у тым ліку рызыку распаўсюду вірусу на рэпэтыцыях параду;
  • рызыку заражэньня вэтэранаў, якія праз узрост і так пад падвышанай пагрозай, а могуць аказацца сярод людзей без належнай дыстанцыі і сродкаў засьцярогі;
  • рызыку для ўсіх наведнікаў з прычыны немагчымасьці належнай дыстанцыі між імі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG