Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трактар ня лечыць, пасадзіў печань». Радыёвядоўца прасьпяваў аб процівірусных «рэцэптах» Лукашэнкі


Кадр з кліпа «Плачу на техно — белорусская версия»
Кадр з кліпа «Плачу на техно — белорусская версия»

Вядоўца менскага «Новага радыё» Вася Чэхаў выпусьціў парадыйны кліп, у якім ад імя трактарыста расказвае пра тое, як «працуе дыстанцыйна» і выконвае парады супраць каранавірусу, агучаныя Аляксандрам Лукашэнкам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Песьня ў кліпе — кавэр на «Плачу на техно» расейскага гурту «Хлеб». Тэкст «беларускай вэрсіі» напісаў сам Вася Чэхаў, кліп зьняў вядоўца дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-2» Герман Малышчыцкі.

Ні сам Аляксандар Лукашэнка, ні каранавірус у кліпе ня згадваюцца, але згадваецца прапанаванае Лукашэнкам «лячэньне» COVID-19 трактарам, алькаголем, маслам і лазьняй.

Трактарыстаў у Беларусі не пераводзілі на «дыстанцыйную працу», хоць такое тэарэтычна магчыма: прататып трактара на аўтапілёце паказваў у тым ліку Менскі трактарны завод. Больш за тое: бесьпілётным можа быць і 130-тонны БелАЗ.

Але на дыстанцыйную працу або адукацыю ў Беларусі не пераводзяць усіх, каго магчыма, нягледзячы на каранавірус і заклікі Сусьветнай арганізацыі здароўя і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG