Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 9 траўня не зьбіраецца ў Менск на парад, паведамілі ўкраінскай рэдакцыі Свабоды ва ўпраўленьні інфармацыйнай палітыкі прэзыдэнта.
«Ва Ўкраіне карантын. Цяпер кіраўнік дзяржавы ня робіць замежных візытаў», — гаворыцца ў паведамленьні Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.
5 траўня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад перамогі.