Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя вайсковыя выдаткі вырасьлі да $1,9 трыльёна. Хто выдае найбольш


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле новых дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньня праблем міру (SIPRI), сусьветныя вайсковыя выдаткі ў 2019 годзе вырасьлі да $1,9 трыльёна.

Вайсковыя выдаткі павялічыліся на 3,6% у параўнаньні з 2018 годам — найбольшы гадавы прырост з 2010 года. Злучаныя Штаты Амэрыкі, Кітай, Індыя, Расея і Саудаўская Арабія ўвайшлі ў першую пяцёрку краін з найбуйнейшымі вайсковымі выдаткамі ў сьвеце.

На іх прыходзілася 62% сусьветных выдаткаў. Упершыню ў топ-3 краін адначасова трапілі дзьве краіны Азіі.

Больш за ўсіх на абарону выдаткоўваюць ЗША — 732 мільярда даляраў (38% сусьветных выдаткаў). На другім месцы Кітай, чый вайсковы бюджэт дасягнуў 261 мільярда даляраў. Пры гэтым у Кітая за дзесяць гадоў прырост вайсковых выдаткаў склаў 85%. Трэцяе месца заняла Індыя — 71 млрд даляраў.

У Заходняй Эўропе самы значны рост ваенных выдаткаў паказала Нямеччына, за мінулы год краіна падвысіла свой абаронны бюджэт на 10%.

Паводле дадзеных Стакгольмскага інстытута дасьледаваньняў праблем міру, сусьветныя вайсковыя выдаткі ў 2019 годзе склалі 1,9 трыльёнаў даляраў. Гэта самыя высокія паказьнікі з часоў фінансавага крызісу 2008 года. Аднак, як лічаць аўтары дакладу, пандэмія каранавірусу ўнясе карэктывы ў расходы на абарону: многія краіны перагледзяць бюджэты на будучы год і, верагодна, будуць больш траціць на ахову здароўя і адукацыю, чым абарону. Але гэта будзе доўжыцца нядоўга, адзначаюць экспэрты. Потым вайсковыя выдаткі зноў пачнуць расьці.

SIPRI — сусьветны навукова-дасьледчы інстытут, які сыстэматызуе дадзеныя аб выдатках і абароце зброі ў сьвеце, а таксама аб глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі. Інстытут складае рэйтынгі, грунтуючыся на аналітыцы, камэнтарах экспэртаў і адкрытых дадзеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG