Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы рыхтуюцца да параду і праводзяць вучэньні на палігоне 


Тактыка-спэцыяльныя вучэньні беларускага войска праходзяць на Барысаўскім палігоне пад Менскам.

Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, асабісты склад выведнага батальёну 120-й асобнай мэханізаванай брыгады адпрацоўвае прыёмы і спосабы вядзеньня выведкі ў абарончым баі.

«Мэта вучэньня — ацаніць гатоўнасьць падразьдзяленьня. Трэніроўка дазволіць удасканаліць навыкі камандзіраў у прыняцьці рашэньняў, кіраваньні пры вядзеньні выведкі ў ходзе абарончага бою, а таксама павысіць практычныя навыкі ў асабовага складу пры выкананьні баявых задач», — гаворыцца ў паведамленьні вайсковага ведамства.

Тым часам у Менску працягваецца падрыхтоўка да вайсковага параду 9 траўня. Паведамляецца, што ў сувязі з трэніроўкай зводнай роты ганаровай варты 23 красавіка будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту праспэктам Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспэкту Пераможцаў.

Пра першага беларускага вайскоўца, шпіталізаванага з COVID-19, стала вядома 16 красавіка. Каранавірус выявілі ў службоўца вайсковай часткі № 3310 — гэта брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая дысьлякуецца ў паселішчы Ваколіца пад Менскам.

17 красавіка Мінабароны пацьвердзіла яшчэ два выпадкі каранавірусу сярод вайскоўцаў 83-га асобнага інжынэрна-аэрадромнага палку, які дысьлякуецца ў Бабруйску.

20 красавіка стала вядома пра Яшчэ адзін выпадак каранавірусу ў беларускім войску: захварэў афіцэр у Слоніме.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG