Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плюс 817 за дзень. Мінздароўя апублікавала новую статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі


Belarus — Health ministry logo, 2020
Belarus — Health ministry logo, 2020

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 25 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 25 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:

  • агулам 9590 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19;
  • 67 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, гэта ня так);
  • 1573 выпісаных пацыентаў, у якіх была каранавірусная інфэкцыя;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 817 выпадкаў і прызналі яшчэ 4 сьмерці;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 139 295 тэстаў;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісаныя дамоў на «амбуляторнае лекаваньне», не паведамляецца.

24 красавіка падчас прэс-канфэрэнцыі намесьніца міністра здароўя Алена Богдан выказала сачуваньні тым, каго «ўратаваць не ўдалося». Падчас папярэдніх прэсавых канфэрэнцый словы спачуваньня сем'ям памерлых з вуснаў кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя не гучалі.

  • Паводле намесьніцы міністра аховы здароўя Алены Богдан, у Беларусі няма нагрузкі на мэдычную сыстэму, няма недахопу мэдычных сродкаў і сродкаў індывідуальнай засьцярогі.
  • Богдан заклікала беларусаў на вялікіх выходных не выяжджаць за межы сваёй тэрыторыі, ня ехаць на Радаўніцу на могілкі, не цягнуць туды сваіх старых сваякоў і ня ладзіць там пасядзелак. «Мы застаёмся на працы дзеля вас, і просім вас не рабіць лішнія паездкі, не пакідаць сваю тэрыторыю, заставацца дома дзеля нас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG