Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З усіх суседзяў Беларусі толькі ў Расеі большы прырост выпадкаў COVID-19. Інфаграфіка


Расея — лідэр сярод усіх суседзяў Беларусі па прыросьце хворых на каранавірус. З 14 красавіка колькасьць тых, хто захварэў на COVID-19, там павялічылася на 69%. У Беларусі — на 62%, ва Ўкраіне — на 56%.

Прырост новых выпадкаў каранавірусу ў Беларусі і ў суседзяў за 10 дзён (14–24 красавіка) выглядае наступным чынам. Улічваўся адсотак, на які павялічылася агульная колькасьць тых, хто захварэў.

  • Расея +69%
  • Беларусь +62%
  • Украіна +56%
  • Польшча +34%
  • Літва +24%
  • Латвія +16%

Графік клікабэльны: можна прыбіраць краіны і параўноўваць дзьве ці тры, для гэтага трэба націснуць на кружочкі каля краін

Штодзённы прырост выпадкаў захворваньня на COVID-19 у Беларусі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG