Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International апублікавала чарговы даклад аб правах чалавека ў Беларусі. Што згадалі


Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка 2019 году
Затрыманьне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 красавіка 2019 году

Міжнародная няўрадавая арганізацыя Amnesty International апублікавала агляд правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ў 2019 годзе. Асобны даклад прысьвечаны Беларусі.

Акрамя згадак пра тое, што ў Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, праваабаронцы пішуць пра сытуацыю ў краіне:

«Эканамічны рост быў павольны. Беларусь па-ранейшаму застаецца моцна залежнай эканамічна ад Расеі, у той жа час паміж імі захоўвалася напружанасьць праз цэны на імпартаваныя энэрганосьбіты і супраціў Беларусі шляху далейшай інтэграцыі, якая магла б пагражаць яе сувэрэнітэту.

У чэрвені 2019 году ў Менску прайшлі Эўрапейскія гульні.

Парлямэнцкія выбары ў лістападзе прайшлі пры нізкай яўцы, у выніку іх паўстаў цалкам ляяльны прэзыдэнту парлямэнт. Незалежныя мясцовыя і міжнародныя назіральнікі шырока скрытыкавалі выбары за невыкананьне дэмакратычных стандартаў падчас іх правядзеньня. Шмат якія кандыдаты, якія лічыліся неляяльнымі да рэжыму, былі дыскваліфікаваныя з сумнеўных тэхнічных прычын, а ўсе абвінавачваньні ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня былі праігнараваныя».

У дакладзе згадваюцца такія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2019 годзе:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG