Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў абвінаваціў «пятую калёну» у тым, што яна «хоча зьнішчыць Азэрбайджан» праз каранавірус


Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 19 сакавіка зьвярнуўся з прамовай да народу з нагоды сьвята Наўруз і ў сувязі з каранавірусом і ня выключыў, што ў краіне бліжэйшым часам можа быць абвешчана надзвычайнае становішча.

На дадзены момант у Азэрбайджане выяўлена 44 хворых на каранавірус, адзін зь іх памёр. Аднак рэжым надзвычайнага становішча пакуль не абвешчаны, як і няма ў краіне абмежаваньняў на перамяшчэньне: зачыненая толькі мяжа з Іранам.

Аліеў, тым ня менш, дапусьціў, што гэта можа быць зроблена, у тым ліку з палітычных матываў.

«Каб не дапусьціць распаўсюджваньня дадзенага захворваньня, нароўні з усімі дзяржаўнымі захадамі, у першую чаргу і грамадзяне павінны быць адказнымі. Загадзя хачу папярэдзіць усіх: будуць прыняты жорсткія захады, паколькі гэта — нацыянальны пытаньне, здароўе нашага народу, бясьпека нашай дзяржавы», — падкрэсьліў ён.

«На жаль, паступаюць факты, зьвязаныя з безадказнасьцю. Мы бачым і адкрытую правакацыю. Адкуль зыходзіць гэтая правакацыя — ад той самай пятай калёны, ворагаў, якія знаходзяцца сярод нас, элемэнтаў, якія называюць сябе апазыцыяй, здраднікаў, якія атрымліваюць грошы з-за мяжы, — заявіў Аліеў. — Іх галоўная мэта — зьнішчыць Азэрбайджан. Чым горш Азэрбайджану, тым лепш ім. Паглядзіце на іх выступы ў сацыяльных сетках, яны поўныя нянавісьці, правакацый. Яны нібы хочуць, каб адбыліся беспарадкі... Хочуць, каб была паніка!»

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

«Яшчэ невядома, да чаго прывядзе гэтае захворваньне. Таму ў пэрыяд гэтай хваробы будуць дзейнічаць цалкам новыя правілы адносінаў. Хай кожны ведае гэта, і ня выключана, што калі-небудзь можа быць абвешчана і надзвычайнае становішча. У такім выпадку ізаляцыя прадстаўнікоў гэтай пятай калёны стане ўжо гістарычнай неабходнасьцю, — папярэдзіў Аліеў. — Мы ня можам дазволіць, каб антыазэрбайджанскія сілы, пятая калёна, нацыянальныя здраднікі, скарыстаўшыся гэтай сытуацыяй, зьдзейсьнілі якую-небудзь правакацыю».

  • Ільхам Аліеў стаў прэзыдэнтам Азэрбайджану ў 2003 годзе, незадоўга да афіцыйнай сьмерці свайго бацькі Гейдара Аліева. Пасьля гэтага ён на працягу 17 гадоў пасьлядоўна ўмацоўваў сваю ўладу ў краіне і ўжо да 2015 году, на думку Freedom House, усталяваў у Азэрбайджане аўтарытарны рэжым. Апошнія датэрміновыя выбары ў парлямэнт яго партыя ў лютым выйграла зь вялікім адрывам. Аднак АБСЭ заявіла пра шматлікія парушэньні падчас галасаваньня, а апазыцыя — пра тое, што ўлады сфальсыфікавалі вынікі і не далі незалежным назіральнікам на ўчастках працаваць.
  • Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

    • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
    • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
    • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
    • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

    • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
    • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

    Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

    Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG