Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: у Менску зьменяць расклад грамадзкага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ


Ілюстрацыйнае фота. Дзяўчына ў масцы
Ілюстрацыйнае фота. Дзяўчына ў масцы

У Менску ў сувязі з каранавірусам COVID-19 зьменяць расклад грамадзкага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 19 сакавіка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі аб эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне, паведамляе БелТА.

«Мы дамаўляліся аб тым (Міністэрства аховы здароўя папрасіла), што нам трэба зрушыць па часе аўтамабільны транспарт, каб разьвесьці плыні ў аўтобусах працоўных і студэнтаў. Хай студэнты трошкі пазьней пачынаюць заняткі ва ўнівэрсытэтах, яны будуць пазьней ехаць на грамадзкім транспарце, калі асноўная плынь працоўных трапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для гораду», — сказаў Лукашэнка.

Як менавіта зьменіцца расклад грамадзкага транспарту, а таксама расклад заняткаў у ВНУ, пакуль невядома.

Паводле Лукашэнкі, гэта рашэньне перш за ўсё тычыцца Менску.

Таксама беларусам рэкамэндуюць па магчымасьці пабыць у самаізаляцыі.

«Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома», — сказаў Лукашэнка і дадаў, што трэба мабілізаваць сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх няма дзяцей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG