Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зьмяніў межы Менску і Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці.
У мэтах комплекснага разьвіцьця тэрыторыі, прылеглай да менскага аэрапорту, у межы сталіцы ўключаць зямельныя ўчасткі юрыдычных асобаў агульнай плошчай 321,56 га, разьмешчаныя ў Смалявіцкім раёне. Цяпер гэтыя тэрыторыі будуць уваходзіць у Кастрычніцкі раён Менску.
У межы сталіцы ўключаць участкі наступных прадпрыемстваў і арганізацый:
- ІП «Штотц Агра-Сэрвіс»
- Прыватнае прадпрыемства «Бацькоўская Ніва»
- РУП «МО БЧ» КУП «Менскаблдарбуд»
- РУП «Менскаўтадар-Цэнтар»
- ЗАТ «Інвэстыцыйнае фінансаваньне»
- ЗТАА «АОІ Лягістык Парк»
- ААТ «Менскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407»
- ВРУП «Менскаблгаз»
- РУП «Белтэлекам»
- РУП «Менскэнэрга»
- РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск»
- ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас»
- ГУ «Аб’яднаньне Менскмеліяводгас»
Указ набывае моц з 1 студзеня 2020 году.