У Барсэлёну працягваюць прыбываць дзясяткі тысяч маніфэстантаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсеагульным страйку на тэрыторыі Каталёніі.
Парушаны рух аўтатранспарту і цягнікоў, скасаваныя многія авіярэйсы.
Як паведамляе выданьне El Periodico, якое вядзе прамую трансьляцыю з вуліц Барсэлёны, паліцыянтам давялося сілай абараняць партовыя тэрыторыі і будынак ад дэманстрантаў, якія спрабавалі заблякаваць круізны тэрмінал.
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс пацьвердзіў права грамадзян на пратэст, але папярэдзіў, што вінаватыя ў актах гвалту будуць прыцягнутыя да адказнасьці.
На гэтым тыдні 12 каталёнскіх палітыкаў, якія дамагаюцца незалежнасьці Каталёніі, былі асуджаныя гішпанскім судом да пазбаўленьня волі на тэрміны ад 9 да 13 гадоў.
У той дзень, 14 кастрычніка, у Каталёніі ўспыхнулі акцыі пратэсту, якія ня рэдка пераходзілі ў вулічныя беспарадкі. Паліцыя ўжыла сілу, больш за паўтысячы чалавек былі параненыя, многія дзесяткі былі затрыманыя.