Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнскія чыноўнікі заклікаюць да рэфэрэндуму аб незалежнасьці


Сьцяг прыхільнікаў каталёнскай незалежнасьці падчас пратэстаў у лютым 2019
Сьцяг прыхільнікаў каталёнскай незалежнасьці падчас пратэстаў у лютым 2019

Каталёнія павінна правесьці новае галасаваньне за незалежнасьць ад Гішпаніі на працягу двух гадоў, — аб гэтым заявіў кіраўнік ураду рэгіёну ў чацьвер, паведамляе Reuters.

Каля 100 чалавек атрымалі раненьні ў гарадах Каталёніі ў гэту сераду — на трэці дзень гвалту, які пачаўся пасьля таго, як Вярхоўны суд Гішпаніі асудзіў дзевяць каталёнскіх лідэраў да доўгіх тэрмінаў турэмнага зьняволеньня за іх няўдалыя спробы дамагчыся незалежнасьці рэгіёну ў 2017 годзе.

Падчас сэпаратысцкіх пратэстаў у Барсэлёне (сталіцы рэгіёну Каталёнія) дэманстранты перакульвалі і падпальвалі аўтамабілі і сьмецьцевыя бакі. Паліцыя паведаміла, што ў выніку было арыштавана 12 чалавек.

Міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што яны вышлюць дадатковыя паліцэйскія сілы ў сувязі з заплянаванымі на пятніцу далейшымі пратэстамі — прафсаюзы аб’явілі страйк, і пратэстоўцы з усяго рэгіёну павінны ў пятніцу сысьціся ў Барсэлёне.

Падчас выступленьня ў каталёнскім парлямэнце, рэгіянальны лідэр руху за незалежнасьць, чалец мясцовага парлямэнта і і дзейны прэзыдэнт кіраўніцтва аўтаномнага рэгіёна Каталёніі Куім Торэ раскрытыкаваў беспарадкі і заявіў, што сэпаратысцкі рух каталёнцаў заўсёды быў мірным.

Торэ заявіў, што прысуды, вынесеныя ў панядзелак, не перашкодзяць сэпаратыстам правесьці новы рэфэрэндум. «Мы яшчэ вернемся да скрыні для галасаваньня, каб вырашыць пытаньне самавызначэньня», — сказаў ён.

Торэ заклікаў да таго, каб вясной 2020 года была распрацавана канстытуцыя Каталёніі. Канстытуцыя, у сваю чаргу, можа адкрыць шлях для галасаваньня да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў рэгіянальнага парлямэнту ў сьнежні 2021 года.

Асноўныя партыі Гішпаніі пасьлядоўна адмаўляліся праводзіць рэфэрэндум аб незалежнасьці ў Каталёніі, хоць кіруючая партыя сацыялістаў кажа, што яны адкрытыя для дыялёгу па іншых пытаньнях.

Канстытуцыйны суд папярэдзіў каталёнскіх чыноўнікаў у сераду аб прававых наступствах у выпадку, калі прадстаўнікі рэгіянальнай улады парушаць закон сваім намерам дамагчыся незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG