Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць былога лідэра Кубы Рауля Кастра


Рауль Кастра
Рауль Кастра

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні былога лідэра Кубы Рауля Кастра і ягонай сям’і. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Майк Пампэо, піша Reuters.

Вашынгтон абвінаваціў Кастра ў парушэньнях правоў чалавека і падтрымцы рэжыму прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура. Дзярждэпартамэнт забараніў Раулю Кастра і ягонай сям'і наведваць Злучаныя Штаты.

Рауль Кастра — малодшы брат лідэра кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра. У канцы 1950-х гадоў ён заняў пасаду міністра ўзброеных сіл Кубы. З 2006-га па 2018 год узначальваў дзяржаву. З 2011 году — лідэр кіроўнай Камуністычнай партыі Кубы.

А таксама пашырылі санкцыі супраць Расеі

Амэрыканская адміністрацыя ўнесла ў чорныя сьпісы пяць суднаў, адну фірму і трох фізычных асобаў за пастаўкі паліва Ўзброеным сілам Расеі ў Сырыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад санкцыі трапілі фірма Maritime Assistance, якая, паводле амэрыканскага ўраду, зьяўляецца падстаўной кампаніяй «Совфрахта», а таксама яе супрацоўнікі Іван Окаракаў, Карэн Сьцепаньян і Ільля Логінаў. Таксама ў чорны сьпіс занесьлі судны «Яз», «Сіг», «Судак», «Пасат» і «ОТ-2077», якія зьяўляюцца ўласнасьцю кампаніі «Транспетрочарт».

Амэрыканскія санкцыі супраць кампаній «Совфрахт» і «Транспетрочарт» былі ўведзеныя яшчэ ў 2016 годзе. Паводле Міністэрства фінансаў ЗША, такім чынам улады ліквідавалі схему абыходу амэрыканскіх санкцый, накіраваную на садзейнічаньне дастаўцы авіяцыйнага паліва расейскім сілам у Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG