АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі на варце з плякатамі і вялікім бервяном упоперак уезду ў рэстаран «Поедем поедим».
Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук Павел Севярынец.
Затрыманы кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў, Іларыён Трусаў і яшчэ адзін сябра арганізацыі.