Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў новы гістарычны максымум


14 лістапада амэрыканская і кітайская валюты зноў падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс даляра ЗША вырас да 3,3635 беларускага рубля (+0,0109 руб., або +0,33%). Гэта новы гістарычны максымум. Папярэдні быў зафіксаваны 9 кастрычніка 2023 году — 3,3609 рубля, піша «Позірк».

Кітайскі юань падаражэў да 4,6483 рубля за 10 юаняў (+0,09%, або +0,0044 рубля).

Каціроўка расейскага рубля зьнізілася да 3,4128 беларускага рубля за 100 расейскіх (–0,22%, або −0,0075 бел. рубля), эўра — да 3,57 рубля (–0,29%, або −0,0105 рубля).

На мінулым, скарочаным працоўным тыдні (4–6 лістапада) даляр падаражэў на 0,33% (з 3,3203 да 3,3312 рубля), эўра — на 0,6% (з 3,6216 да 3,6435 руб.), юань — на 0,55% (з 4,6717 да 4,6976 руб. за 10 юаняў); расейскі рубель патаньнеў на 0,12% (з 3,4239 да 3,4197 за 100 расейскіх рублёў).

Афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за 10 месяцаў 2024 году вырас на 4,44% (з 3,1775 да 3,3185 беларускага рубля).

За 2023 год каціроўка даляра павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG