Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага журналіста Івана Галунова адправілі пад хатні арышт


Іван Галуноў у судзе
Іван Галуноў у судзе

Нікулінскі суд Масквы абраў меру стрыманьня для журналіста выданьня «Медуза» Івана Галунова, затрыманага 6 чэрвеня. Яго адправілі пад хатні арышт да 7 жніўня. Суд забараніў Галунову карыстацца сродкамі сувязі і зносіцца зь іншымі фігурантамі справы.​

На думку сьледзтва, Галуноў можа схавацца ад сьледзтва — ён не жыве на месцы рэгістрацыі, мае пашпарт для выездаў за мяжу. Пракурор прасіў арыштаваць Галунова на 2 месяцы.

Да вынясеньня прысуду, падчас пратакольнага здыманьня, Галуноў падзякаваў усім за падтрымку. «Ня думаў, што буду прысутнічаць на сваёй сьмерці», — сказаў ён.

«Я ніколі ў жыцьці не ўжываў наркотыкаў», — сказаў Галуноў на пасяджэньні суду. «Пра тое, што справа тычыцца наркотыкаў, я даведаўся толькі з таблічкі ў кабінэце апэратыўнага ўпаўнаважанага», — дадаў Галуноў.

Паводле яго, крымінальны перасьлед зьвязаны з расьсьледаваньнямі ў галіне пахавальнай індустрыі. «Гэта з прычыны пахавальнага бізнэсу. Мне ішлі пагрозы», — заявіў ён.

Журналісту выставвілі абвінавачаньне ў замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Кіраўнік Міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў апублікаваў тэкст пастановы аб прыцягненьні Галунова ў якасьці абвінавачанага. У пастанове гаворыцца, што Галуноў купіў два скруткі з 3,56 г мэфэдрону і тры скрутка з 5,42 г какаіну. Паводле вэрсіі паліцыі, какаін журналіст захоўваў дома, а мэфэдрон насіў з сабой у заплечніку, каб потым прадаць. З гэтымі скруткамі, сьцьвярджаюць паліцыянты, яго і затрымалі днём 6 чэрвеня.

Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў.

Перад будынкам суду сабраўся натоўп людзей. Яны скандавалі «Свабоду!» і «Сёньня Галуноў, заўтра мы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG